Музей побыту: ніякага дачынення масленічнае пудзіла да Украіны не мела

 

На Масленку ў Музэі нацыянальнай архітэктуры і побыту спалілі пудзела, у строі якога былі колеры ўкраінскага сцяга.

Такое супадзенне супрацоўнікі музея лічаць выпадковым. “Па-першае, там не так ўжо шмат жоўтага і блакітнага, — адзначыў загадчык культурна-адукацыйнага аддзелу музея Аляксандр Шавель. — Твар лялькі белы, пад касынкай была чырвоная палоска. Спадніца і тулава былі чорным і шэрым”.

Гарачае абмеркаванне тэмы выклікаў пост Алега Корбана, які заўважыў некаторыя падабенствы паміж святочнай лялькай і манументам Незалежнасці Украіны 

 

Шавель падкрэсліў: хто хоча знайсці колеры нейкага сцяга — той заўсёды іх знойдзе. “Калі б мы зялёную тканіну купілі, сказалі б, што мы там палім дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Але гэта ўсё не сур’ёзна”, — лічыць ён.