“Адзінства вакол роднай мовы — крок да рэальнага адзінства”
21 лютага адзначаецца міжнародны Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская прапанавала ўсім ахвотным далучыцца да агульнай дыктоўкі.
Ціханоўская сама зачытае тэкст падчас стрыма на сваім
“Кожны жадаючы можа далучыцца да акцыі, зрабіць фота свайго аркуша з дыктоўкай і адзначыць Святлану Ціханоўскую. Давайце пакажам адно аднаму, як беларусы шануюць матчыну мову!” — паведамляецца ў
Агульныя беларускія дыктоўкі праводзяцца штогод. Бывае і па некальку разоў на год, прыўрочваюцца да розных значных дат. Ладзяць іх і асобныя грамадзкія дзеячы, і дзяржаўныя ўстановы. А першая нацыянальная дыктоўка адбылася 15 сакавіка 2008 года — да 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Тады на офісе ТБМ дзеячы культуры, прадстаўнікі незалежных СМІ і дыпламаты пісалі прадмову да “Дудкі беларускай” Францішака Багушэвіча. Ініціыятарам дыктоўкі быў палітолаг, філосаф Уладзімір Падгол.

“Першую агульнанацыянальную дыктоўку я прыдумаў па просьбе Віктара Івашкевіча да 90-годзя БНР у 2008 годзе як аб’яднаўчую акцыю. Ідэю падгледзеў у літоўцаў і палякаў. І што ўнікальна, ідэю адразу падтрымалі амбасадары краінаў Еўрасаюзу, Украіны, Ізраілю. Яны селі пісаць дыктоўку разам з кіраўнікамі незалежных СМІ ў знак салідарнасці з імі. І калі Іосіф Сярэдзіч пасярэдзіне дыктоўкі прапанаваў спыніцца, бо замежнікам цяжка пісаць, бо ня ведаюць мовы, яны запратэставалі і дапісалі дыктоўку”, — успамінае Уладзімір Падгол.
“Агульнанацыянальную дыктоўку тады пісалі ў дзесятках краінах свету: у ЗША, практычна ў ва ўсіх краінах ЕС. Пісалі Зянон Пазьняк і Івонка Сурвіла, Павел Севярынец, іншыя лідары з Беларусі. Барыс Хамайда пісаў дыктоўку на сваім пляцы волі ў цэнтры Віцебску, пісаў у атачэнні аўтаматчыкаў”, — расказвае Падгол.

“Яшчэ была


“Была незабыўная дыктоўка ў Чырвоным касцёле, калі амбасадары краінаў ЭЗ пісалі
Ён лічыць слушнай прапанову ад Святланы Ціханоўскай усім беларусам напісаць сёння дыктоўку, бо гэта “крок для рэальнага адзінства — адзінства вакол роднай мовы”.